У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Але гэта не тое, што вы маглі падумаць

Насупраць адміністрацыйнага будынка ў Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС», «стылізаваную пад дзяржаўную сімволіку», піша «Ляхавіцкі веснік».

24.09.2023 / 13:43

У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Фота: «Ляхавіцкі веснік»

Навіну пра гэта надрукавалі нават расійскія паблікі.

Рэч у тым, што абрэвіятура ПМС шырока вядомая як «перадменструальны сіндром», якім называюць шырокі спектр сімптомаў і дыскамфортных станаў, звязаных з менструальным цыклам, у жанчын.

Але ў Ляхавічах банер паставілі ў гонар Прадпрыемства меліярацыйных сістэм (ПМС).

Nashaniva.com