Выйшаў на волю палітвязень Сімон Канцэвіч
Па інфармацыі «Берасцейскай Вясны», сёння выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце 10 жніўня 2020-га.
23.09.2023 / 20:41
Пазней Канцэвіча абвінавацілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у магілёўскай калоніі № 15.
Па гэтай самай справе быў асуджаны да 4 гадоў калоніі і ягоны родны брат Філіп Канцэвіч.
Чытайце таксама:
Кадраў, пасля якіх нядаўна затрымалі сямейную пару, не было ў фільме Мамінава «Хроніка сучаснасці»
Палітзняволены Павел Ракоца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю