Буданаў заявіў, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 чалавек

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны распавёў «Голасу Амерыкі», што падчас учорашняй ракетнай атакі на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 чалавек, яшчэ 16 паранены.

23.09.2023 / 07:42

Штаб Чарнаморскага флоту РФ пасля ракетнай атакі

Сярод параненых Кірыл Буданаў назваў камандуючага групоўкай расійскіх сіл на Запарожскім кірунку генерал-палкоўніка Аляксандра Раманчука і начальніка штаба генерал-лейтэнанта Алега Цакова. Апошні, сцвярджае Буданаў, знаходзіцца без прытомнасці.

«Колькасць пацярпелых звычайных вайскоўцаў, якія не з'яўляюцца работнікамі штаба, яшчэ высвятляецца. Гэта вайскоўцы, якія нясуць службу, ахова, і гэтак далей — яны не ўваходзяць у той пералік, які я вам агучыў», — дадаў Буданаў.

Інфармацыі пра стан камандуючага Чарнаморскім флотам Віктара Сакалова ГУР не мае.

Мінабароны Расіі паведамляла толькі пра аднаго зніклага без вестак (але раней заяўляла пра аднаго загінулага).

Чытайце таксама:

Якія ракеты лепшыя: Storm Shadow ці Taurus

Мінабароны Украіны заявіла, што мае магчымасць знішчыць Чарнаморскі флот Расіі

Nashaniva.com