Затрымалі беларуса, які нібыта адправіў у бот праўладнага тэлеграм-канала фразу «Жыве Беларусь»

Сілавікі паведамілі пра затрымалі беларуса, які адправіў у блізкі да іх тэлеграм-канал фразу: «Пошли вы гулять подальше. Живе Беларусь». Відэа з затрыманым з'явілася на тым жа самым тэлеграм-канале.

21.09.2023 / 19:02

На камеру мужчына кажа, што яго нібыта затрымалі на працягу паўтары гадзіны пасля напісання ў бот тэлеграм-канала.

Па якім артыкуле затрымалі мужчыну, і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома.

Чытайце таксама:

Прадпрымальніку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат 20 даляраў

«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы

Журналіста Сяргея Гардзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак 

Nashaniva.com