«Сувенір з Амстэрдама». На «Авіта» прадаецца кавалак збітага малайзійскага «Боінга» MH-17

На «Авіта» прадаюць як сувенір абломак малайзійскага «Боінга». Купіць фрагмент самалёта можна ўсяго за 10 тысяч расійскіх рублёў, ці каля 100 даляраў. У абʼяве ён названы «сувенірам з Амстэрдама», звярнула ўвагу SOTA.

21.09.2023 / 15:28

Як патлумачыў у размове з выданнем прадавец, фрагмент ён знайшоў у агародзе сваёй бабулі ў вёсцы Грабава, над якім і быў збіты самалёт. 

Акрамя таго, мужчына працаваў у місіі АБСЕ, якая збірала абломкі.

 

Цяпер гэта абвестка недаступная. 

Малайзійскі лайнер MH-17 у ліпені 2014 быў збіты над Данбасам расійскай ракетай з комплексу «Бук». Загінулі 298 чалавек. 

За атаку на самалёт у 2022 годзе да пажыццёвага зняволення асуджана трое чалавек: Ігар Гіркін (Стралкоў), Сяргей Дубінскі і Леанід Харчанка. Усе яны асуджаныя Гаагскім судом завочна.

Nashaniva.com