Прэмʼер Польшчы заявіў, што Варшава больш не перадае зброю Украіне, бо ўзбройваецца сама
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі расказаў, што цяпер яго краіна не перадае зброю Украіне, таму што занятая ўзбраеннем уласнай арміі. Такую заяву ён зрабіў у інтэрвʼю тэлеканалу Polsat, піша «Медуза».
21.09.2023 / 07:47
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Фота: Olimpik / NurPhoto via Getty Images
«Украіна абараняецца ад жорсткага нападу Расіі, і я разумею гэтую сітуацыю, але, як я ўжо сказаў, мы абаронім нашу краіну. Мы больш не перадаём зброю Украіне, таму што мы цяпер узбройваем Польшчу», — сказаў Маравецкі.
Заява Маравецкага прыцягнула шырокую ўвагу СМІ на фоне рознагалосся Кіева і Варшавы наконт экспарту ўкраінскага збожжа.
Маравецкі таксама падкрэсліў, што хаб у горадзе Жэшаў, праз які ва Украіну перапраўляецца ўзбраенне з ЗША і іншых краін НАТА, «увесь час выконвае тую ж ролю, што і выконваў, і будзе выконваць».
Польшча з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну аказала Кіеву вайсковую дапамогу на суму больш за тры мільярды еўра. Гэтыя пастаўкі ўключалі боепрыпасы, браняваную і цяжкую тэхніку, а таксама савецкія знішчальнікі.
Чытайце таксама:
У Польшчы скандал: па плане абароны 2011 года армія мела адступіць на лінію Віслы
Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новую агароджу, з камерамі, цеплавізарамі і датчыкамі руху
У Польшчы раскрылі, колькі ўсяго віз было выдадзена беларусам з пачатку 2021 года