У расійскім маніторы знайшлі «чып айчыннай вытворчасці», які прыпаялі толькі для справаздачнасці
У расійскім маніторы LightCom знайшлі бескарысны чып, які ні за што не адказвае. Верагодна, такім фэйкавым «імпартазамяшчэннем» распрацоўшчыкі хацелі падмануць Мінпрамгандаль, расказаў блогер Максім Гаршэнін.
20.09.2023 / 17:12
Блогер спецыяльна разабраў новы манітор LightCom, які павінен працаваць на расійскім мікракантролеры «Міландр», — і адлучыў гэты элемент. Як ні дзіўна, пасля гэтага манітор спакойна ўключыўся.
Усё гэта таму, як сцвярджае Гаршэнін, што насамрэч манітор працуе на прыпаяным тайванскім чыпе Realtek. А трук з далучанай «пустышкай» распрацоўшчыкі пракруцілі з адной простай мэтай — падмануць расійскае Міністэрства прамысловасці і гандлю.
Ведамства ўжо некалькі гадоў налічвае вытворцам тэхнікі балы за наяўнасць айчынных кампанентаў і ўносіць «імпартазамяшчальную» тэхніку ў спецыяльны рэестр — гэта ў выніку дае перавагу пры дзяржзакупках.
Пры гэтым у самім «Міландры» не ў курсе сітуацыі з чыпам — супрацоўнікі паміж сабой кажуць, што самі мікракантролеры кампаніі рабочыя, а што далей з імі робяць, яны не ведаюць.
У расійскім Мінпрамгандлю ўжо пракаментавалі сітуацыю з чыпам. Там паведамілі, што правераць акт Гандлёва-прамысловай палаты, на аснове якога манітор уключылі ў рэестр. Зрэшты, ён туды трапіў бы ў любым выпадку: манітор набраў 140 балаў (чып прынёс 30 з іх), а для ўключэння ў рэестр у 2023 годзе неабходна набраць 65 балаў.
Чытайце таксама:
Кітай упершыню стаў сусветным лідарам на рынку аўто. Як так атрымалася?
У Мінкульце пачалі распрацоўваць канцэпцыю культурнага імпартазамяшчэння
Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?