Чарговая аблава на Гомельшчыне — ГУБАЗіК паказаў яшчэ дзевяць затрыманых
Некаторым з іх шыюць крымінальныя справы.
20.09.2023 / 12:52
Скрыншот з некаторымі затрыманымі з відэа ГУБАЗіКа
На відэа ГУБАЗіКа ўсіх людзей даволі брутальна затрымліваюць, некаторых мужчын кладуць тварам на зямлю, для затрымання няўзброеных людзей сілавікі цалкам экіпіраваныя. Пад аблаву трапілі жыхары Гомеля, Жлобіна і Рэчыцы.
Частку затрыманых вінавацяць у падпісках на незалежныя медыя і іншыя прызнаныя «экстрэмісцкімі» рэсурсы. Дваіх затрыманых вінавацяць яшчэ і ў тым, што яны пакідалі каментары, а адна жанчына на відэа кажа, што дасылала ў тэлеграм-боты інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі.
Адну з затрыманых апазнаў «Флагшток» — гэта вядомая гомельская велаактывістка Святлана Кароль.
Асобы іншых пакуль невядомыя.
Паведамляецца, што супраць некаторых затрыманых завялі крымінальныя справы.
Чытайце таксама:
Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд