Латвія сёння закрывае адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы

З мэтаў бяспекі Латвія вырашыла з 19 верасня закрыць адзін з двух памежных кантрольна-прапускных пунктаў — «Сілене» (з беларускага боку «Урбаны»), піша Delfi. 

19.09.2023 / 13:03

Пункт пропуску «Сілене». Фота: tuda-suda.by

Паводле МУС Латвіі, за мінулыя суткі быў спынены нелегальны ўезд больш як 100 чалавек у краіну. Нелегальныя мігранты ўсё часцей аказваюць супраціўленне памежнікам і супрацоўнікам паліцыі.

Напружанне на мяжы ўзмацняецца, таму ў мэтах эканоміі рэсурсаў памежны пункт зачынены, у тым ліку, і каб даць сігнал Беларусі, што Латвія абараняе сваю мяжу, патлумачыла рашэнне прэм'ер-міністарка Эвіка Сіліня. 

Закрыццё памежнага пераходу Сілене дазволіць Латвіі перавесці 40-50 памежнікаў для аховы мяжы ў іншае месца.

Цяпер легальна перасекчы мяжу з Беларуссю можна толькі праз КПП «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»).

Nashaniva.com