Верасень пераўзыходзіць чаканні. Вось якое надворʼе будзе на наступным тыдні

На гэтым тыдні Беларусь будзе даволі гарачым месцам, піша тэлеграм-канал @nadvorie. З 18 па 25 верасня на большай частцы тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра будзе вышэй за «нармальную» на 6—10°C.

17.09.2023 / 09:59

Вельмі цёплае паветра будзе ісці з поўдня Еўропы праз наш рэгіён. На працягу тыдня не выключана тэмпература +30 па паўднёвым захадзе краіны. 

Пасля 25 верасня паступленне паветра з поўдня спыніцца, але ўсё роўна тэмпературны фон будзе на 1-3°C вышэйшым за норму.

Nashaniva.com