Памёр легендарны савецкі паэт-песеннік Мікалай Дабранраваў

Мікалай Дабранраваў, муж кампазітара Аляксандры Пахмутавай, памёр ва ўзросце 94 гадоў.

17.09.2023 / 07:59

Мікалай Дабранраваў і Аляксандра Пахмутава, 1965 год. Фота: Leonid Lazarev / Getty Images

Ён напісаў тэксты для такіх савецкіх песень, як «Надежда», «Беловежская пуща», «Нежность», «Птица счастья», «Я не могу иначе». Пра яго смерць паведаміў у інстаграме спявак Мікалай Баскаў, а таксама «Экспресс-газета».

Мікалай Дабранраваў быў мужам кампазітара Аляксандры Пахмутавай і напісаў тэксты шматлікіх папулярных савецкіх песень.

Па даных «Экспресс-газета», Дабранраваў памёр пасля працяглай хваробы.

Мікалай Дабранраваў таксама напісаў тэксты для песень «Трус не играет в хоккей», «Как молоды мы были», «Знаете, каким он парнем был», «И вновь продолжается бой», «До свиданья, Москва» (развітальная песня Алімпіяды-80). Музыку для іх напісала яго жонка Аляксандра Пахмутава.

Мікалай Дабранраваў нарадзіўся ў 1928 годзе ў Ленінградзе. На пачатку карʼеры ён здымаўся ў кіно, але потым стаў пісаць песні.

Дабранраваў пазнаёміўся з Аляксандрай Пахмутавай у пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Разам яны пражылі больш за 65 гадоў.

Nashaniva.com