У Расіі выставілі на таргі лецішча Сталіна. Цана пытання — 4 мільёны даляраў
У Расіі ацанілі комплекс сядзібы «Ліпкі» ў Падмаскоўі, на якой у 1930-я гады пастаянна жыў Іосіф Сталін, у 403 млн расійскіх рублёў (4,2 млн даляраў), піша ТАСС.
16.09.2023 / 11:58
Фота: Yourez / CC BY-SA 4.0 / Wikimedia Commons
Лецішча выстаўлена на таргі. Час правядзення аўкцыёну — 3 лістапада. Крок аўкцыёну складзе 4 мільёны рублёў (41,6 тысячы даляраў).
Зямельны ўчастак займае 38,4 га, на ім знаходзіцца ліпавы парк і комплекс адміністрацыйных будынкаў.
Сядзіба «Ліпкі» належала ў 1850—1880-я гады дзядзьку рэжысёра Канстанціна Станіслаўскага — Аляксандру Аляксееву, затым фабрыканту Альфрэду Руперці.
У пачатку 1930-х будынак перадалі ўпраўленню ўрада СССР, і сядзіба стала ўрадавай.
У 1932—1934 гадах на гэтай дачы пастаянна жыў Іосіф Сталін. Цяпер сядзіба закінутая.
Чытайце таксама:
Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае
На продаж выставілі недарагую кватэру з відам на галоўнае скрыжаванне Мінска. Час у ёй спыніўся
Мінбудархітэктуры падлічыла, колькі гадоў беларусу трэба збіраць на сваю кватэру