Намесніца міністра абароны Украіны змяніла сваю заяву адносна вызвалення Андрэеўкі
Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр змяніла сваю заяву наконт вызвалення УСУ Андрэеўкі пад Бахмутам. Раней яна заяўляла пра пераход населенага пункта пад кантроль УСУ, цяпер жа піша, што сітуацыя вельмі складаная і пераменлівая.
14.09.2023 / 17:52
Ганна Маляр. Фота: Aleksandr Gusev/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
«Удакладняю з нагоды інфармацыі аб звальненні Андрэеўкі. Я не выкладаю такую інфармацыю без каардынацыі і ўзгаднення з вайскоўцамі.
Цяпер адбыўся камунікацыйны збой паміж некалькімі крыніцамі інфармацыі, якія дакладваюць непасрэдна з месца падзей.
У Андрэеўцы ёсць пэўны поспех і станам на цяпер працягваюцца цяжкія баі», — заявіла Маляр.
Раней словы Ганны Маляр абвяргалі ў 3-й штурмавой брыгадзе.
Чытайце таксама:
Украінскія войскі вызвалілі Андрэеўку каля Бахмута
Украінцы прасунуліся ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі каля Бахмута
УСУ выбілі ворага з пазіцый у раёне Андрэеўкі каля Бахмута — Генштаб