У канцы верасня ў Беларусі пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні

Цяпер праходзіць актыўная падрыхтоўка. Праводзяцца агляды, на якіх правяраюцца наяўнасць і стан рыштунку, узбраення і вайсковай тэхнікі.

14.09.2023 / 12:45

Ілюстрацыйнае фота

У канцы верасня ў Беларусі запланавана правядзенне двухбаковых комплексных вучэнняў. Пра гэта яшчэ ў канцы жніўня паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка. Па словах чыноўніка, аб вучэннях раней былі апавешчаныя дзяржавы — удзельніцы АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года.

Паводле інфармацыі Беларускага Гаюна, у вучэннях будуць задзейнічаныя наступныя падраздзяленні:

Цяпер праходзіць актыўная падрыхтоўка. Праводзяцца агляды, на якіх правяраюцца наяўнасць і стан рыштунку, узбраення і ваеннай тэхнікі.

Таксама ў падраздзяленнях праводзяцца заняткі па прафілактыцы «негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на асабісты склад», піша Беларускі Гаюн.

Вайскоўцам даводзіцца алгарытм распазнання недакладнай інфармацыі (фэйкаў), а таксама парадак карыстання сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі.

Падраздзяленні 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (на ўзбраенні — РСЗА «Смерч» і «Паланэз») ужо пачалі перамяшчацца ў раён правядзення вучэнняў.

Nashaniva.com