«Навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў». Сергеенка патлумачыў, чаму з вуліц прыбралі лацінку
Да канца года на даручэнне Лукашэнкі з найменняў тапаграфічных абʼектаў знікне лацінка. Гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка падчас рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржаўная палітыка ў сферы гісторыі: праблемы і перспектывы захавання гістарычнай праўды і памяці».
14.09.2023 / 12:13
Ігар Сергеенка распавёў, што «кіраўніком дзяржавы даручана ўраду выключыць практыку прымянення лацінкі ў найменні вуліц і тапаграфічных абʼектаў і выкарыстоўваць толькі дзяржаўныя мовы».
Ён дадаў, што зроблена гэта праз звароты «неабыякавых грамадзян», якія тут «убачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый».
За адмену беларускай лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў змагаліся прарасійскія актывісты на чале з Вольгай Бондаравай. Напрыканцы 2022 года стала вядома, што ўлады прынялі рашэнне адмовіцца ад лацінкі.
Чытайце таксама:
«Вывесці з ужытку». Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў