Сёння пачынаецца суд на музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі

Гомельскі абласны суд пачне разглядаць справу палітвязняў у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Салоўскі.

14.09.2023 / 10:18

Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні гурт быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» — цяпер іх за гэта будуць судзіць, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў:

Нагадаем, музыкаў разам з жонкамі затрымалі ў Рагачове 28 кастрычніка. Пазней музыкаў Яўгена, Дзмітрыя і Андрэя некалькі разоў запар судзілі паводле адміністрацыйных пратаколаў, а пазней перавялі ў гомельскае СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Праваабаронцам стала вядома, што адзін з пратаколаў паводле арт. 19.11 КаАП на Галавача быў складзены за тое, што ён напісаў «экстрэмісцкую» песню «Родная Зямля» і выклаў яе ў інтэрнэт.

На судзе Дзмітрый віны не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.

Суддзя адзначыла, што праз тое, што «Галавач з'яўляўся актыўным удзельнікам гурта, яму было дакладна вядома пра ўключэнне песні ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

16 студзеня гурт Tor Band быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Падтрымайце музыкаў грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі:

СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А

Яўген Валер'евіч Бурло

Дзмітрый Валер'евіч Галавач

Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык

Nashaniva.com