Надрукавалі адрыўны каляндар «Наш край» на 2024 год

У выдавецтве «Беларусь» выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар «Наш край» на 2024 год. У календары выдаўцы прапануюць адправіцца ў падарожжа па беларускім краі. Тут надрукавана шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду.

13.09.2023 / 16:21

Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты вядомых суайчыннікаў — юбіляраў 2024 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктараў, якія жылі ў розныя часы і ўслаўлялі наш край.

Сярод юбіляраў у наступным годзе — Васіль Быкаў (100 гадоў), Еўфрасіння Полацкая (920 гадоў), Адам Гурыновіч (155 гадоў), Мікола Хведаровіч (120 гадоў), Аляксандр Ельскі (190 гадоў) і іншыя.

Значнае месца ў выданні адведзена традыцыйным абрадам і звычаям. Не засталіся па-за ўвагай і прадстаўнікі флоры ды фаўны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Друкуюцца ў календары таксама парады псіхолагаў, педагогаў, садаводаў і агароднікаў. Ёсць таксама рэцэпты прыгатавання страў нацыянальнай і сусветнай кухні.

Змешчаныя ў «Нашым краі» вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Міхася Чарота, Петруся Броўкі і іншых беларускіх паэтаў.

Каляндар надрукаваны накладам 4 тысячы асобнікаў.

Чытайце таксама:

У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры

Выйшла з друку і ўжо едзе да сваіх першых чытачоў вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?»

Выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча з перакладамі на літоўскую мову

Nashaniva.com