Эстонія забараніла ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі 

Абмежаванні для машын з расійскай рэгістрацыяй пачалі дзейнічаць раніцай 13 верасня, піша РБК. 

13.09.2023 / 10:24

12 верасня адпаведную забарону ўвялі ўлады Латвіі, а днём раней — Літва

У мінулую пятніцу Еўракамісія выпусціла тлумачэнне аб тым, што машыны з расійскімі нумарамі трапляюць пад санкцыі супраць Расіі за ўварванне ва Украіну, бо ўключаныя ў спіс тавараў, імпарт якіх забаронены. Але гэта толькі «рэкамендацыя» Еўракамісіі. Сваю палітыку на мяжы кожная краіна вырашае самастойна. 

Nashaniva.com