Стварылі сайт, які мае дапамагчы беларусам вырашаць пашпартныя праблемы

Пры дапамозе Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінета і Народных амбасадаў Беларусі ў інтэрнэце стварылі сайт, які паводле задумкі мае дапамагчы беларусам, якія знаходзяцца за мяжой і інтарэсы якіх закранутыя ўказам Лукашэнкі №278 ад 4 верасня 2023 года, сарыентавацца ў тым, як праблемы могуць вырашацца ў краінах іх пражывання.

11.09.2023 / 18:56

На гэтым сайце выкладзены спіс дзяржаў, што прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут можна знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах.

Інфармацыю на сайце збіраюцца пастаянна абнаўляць і дапаўняць, яе могуць дасылаць і карыстальнікі на адрас help@belarusabroad.org.

Чытайце таксама:

У Літве збіраюцца прадоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў іншаземцаў для беларусаў

Дэпартамент міграцыі Літвы чакае наплыў беларусаў па пашпарт замежніка і тлумачыць, што атрымаюць яго не ўсе

«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі». Як беларусы з Грузіі збіраюцца вырашаць пашпартныя праблемы

Nashaniva.com