Выйшла з друку і ўжо едзе да сваіх першых чытачоў вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?»
У кнізе 16 вершаў-гісторый пра розны транспарт.
12.09.2023 / 14:42
Выйшла з друку і ўжо едзе да сваіх першых чытачоў вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?» з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч.
У кнізе 16 вершаў-гісторый пра розны транспарт.
Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца — ведаем, што любяць малыя!
Купіць можна на gutenbergpublisher.eu. Дастаўку абяцаюць практычна па ўсім свеце.
А калі хочаце, каб з’явілася ў вашай афлайн-крамцы — парайце ім скантактавацца з выдавецтвам Gutenberg Publisher.