Арына Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету
Сёння раніцай быў апублікаваны свежы рэйтынг наймацнейшых тэнісістак свету. Беларуска афіцыйна стала першай ракеткай.
11.09.2023 / 07:38
Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / Getty Images
У Арыны 9266 балаў пры 17 выйграных турнірах у адзіночным разрадзе.
На другім месцы Іга Свёнтак — 8195. Трэцяя — амерыканка Како (Коры) Гауф, якая ў суботу перамагла Арыну ў фінале US Open, у яе 6165 балаў.
4-я — Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5790, 5-я — Джэсіка Пегула (ЗША) — 5755.
Беларуска Вікторыя Азаранка — 23-я з 2065 баламі, Аляксандра Сасновіч — 102-я (686 балаў).
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка прайграла фінал US Open
Арына Сабаленка, першая ракетка свету: каханне і маўчанне
Новак Джокавіч выйграў US Open. Гэта 24-я перамога на турнірах Вялікага шлема