Арына Сабаленка прайграла фінал US Open
У фінале беларуска саступіла 19-гадовай амерыканцы Коры (Како) Гауф — 6:2, 3:6, 2:6.
10.09.2023 / 01:24
Арына Сабаленка. Фота: Charles Krupa / AP
Арына Сабаленка прайграла фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open), саступіўшы ў вырашальным паядынку амерыканцы Коры (Како) Гауф.
Першы сэт Арына з лёгкасцю ўзяла 6:2. А вось у другім аддала сваю падачу і не здолела ўзяць чужую, і ў выніку сэт застаўся за Гауф — 3:6.
Коры Гауф. Фота: Manu Fernandez / AP
У пачатку трэцяга сэту аддала сваю падачу, потым другую, трэцюю. У выніку 2:6 у трэцім сэце, і Коры Гауф — пераможца турніру.
Тым не менш з панядзелка Арына Сабаленка афіцыйна стане першай ракеткай свету.
У 2012-м, пасля перамогі на Australian Open, першай ракеткай свету стала Вікторыя Азаранка (агулам яна пратрымалася наверсе рэйтынгу 52 тыдні).
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка, першая ракетка свету: каханне і маўчанне
«Гэта як плюнуць маім родным у твар». Арыне Сабаленка не паціснулі руку на US Open