«Мы будзем чакаць». Віктар Лукашэнка ўсё яшчэ спадзяецца атрымаць запрашэнне на Алімпіяду
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўсё яшчэ чакае запрашэння на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў 2024 годзе, паведаміў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка на ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Мінска каля Палаца спорту.
09.09.2023 / 16:02
«Што тычыцца ўдзелу нашай каманды ў Алімпійскіх гульнях, то запрашэння дагэтуль няма. Каля месяца таму яны павінны былі разаслаць іх, але Міжнародны алімпійскі камітэт і федэрацыі дагэтуль не прынялі пастановы. Мы будзем чакаць», — заявіў Віктар Лукашэнка.
Праблемы з удзелам у алімпійскіх спаборніцтвах у Беларусі ўзніклі ў сувязі з тым, што рэжым Лукашэнкі падтрымаў у лютым 2022 года агрэсію Расіі супраць Украіны. Адносна допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды вядуцца пастаянныя дыскусіі: адны за тое, каб іх не дапускаць увогуле, іншыя за тое, каб дапусціць пад нейтральнымі сцягамі тых спартсменаў у індывідуальных дысцыплінах, якія публічна не падтрымлівалі вайну і не маюць дачынення да сілавых структур абедзвюх краін.
Чытайце таксама:
Беларусам не пакажуць найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў новага сезона — Эйсмант
Прэзідэнт МАК выступіў за допуск беларусаў і расіян на Алімпіяду