На продаж выставілі недарагую кватэру з відам на галоўнае скрыжаванне Мінска. Час у ёй спыніўся
На продаж выставілі кватэру ў самым цэнтры Мінска. З яе балкона адкрываецца від на галоўнае скрыжаванне сталіцы — скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна. Цана за такую лакацыю невялікая, але ўнутры кватэры спыніўся час, таму там трэба рабіць рамонт, піша Realt.by.
09.09.2023 / 09:42
Фота: Realt.by
Кватэра знаходзіцца ў доме на Незалежнасці, 22. Яго пабудавалі ў 1954 годзе. Цяпер гэты дом многім знаёмы па наступных установах: «Фрайдыс», «Свае», «Іль Патыа».
Фота: Realt.by
Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе. Агульная плошча — 54,6 квадрата. Столі — 3,3 метра. У яе вось такая планіроўка:
Фота: Realt.by
Хоць у кватэры і трэба рабіць рамонт, затое цяпер можна заўважыць некранутыя элементы інтэр'ера яшчэ з часоў здачы дома. Вось, напрыклад, вялізныя дзверы ў гасцёўню.
Фота: Realt.by
Фота: Realt.by
У гасцёўні на сябе звяртаюць увагу вінтажны столік, падстаўка пад тэлевізар і таршэр.
Фота: Realt.by
Фота: Realt.by
У другім пакоі таксама ёсць артэфакты, напрыклад: старая швейная машынка, крэсла і той самы сервант.
Фота: Realt.by
У кухні на сябе таксама звяртае ўвагу сервант. Глядзіце, колькі на яго патрачана дрэва.
Фота: Realt.by
Фота: Realt.by
Фота: Realt.by
Але галоўнае ў гэтай кватэры — гэта від з балкона. Зашкліць яго вам, дарэчы, ніхто не дасць, але ўсё ж.
Фота: Realt.by
Санвузел у кватэры паасобны, і там зроблены больш сучасны рамонт.
Фота: Realt.by
За кватэру просяць 109 тысяч даляраў (1996 даляраў за квадрат). І гэта нармальная цана для такой лакацыі.
А яшчэ цікава тое, што прадае кватэру Мінскае гарадское агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру.
Чытайце таксама:
У Генеральскім доме на праспекце прадаецца двухпавярховая кватэра. Плошча — як у прыватнага дома
І нават кухня ёсць для Барбі. У Мінску прадаецца кватэра незвычайнай формы