«Трэба паглядзець, якія будуць практычныя наступствы». З'явілася рэакцыя Еўрасаюза адносна беларускіх праблем з пашпартамі
Прадстаўнік Еўрасаюза на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі пракаментаваў наступствы ўказа Лукашэнкі аб забароне выдачы пашпартоў беларусам за мяжой. Паводле яго, гэта «чарговы раз дэманструе грэбаванне беларускіх уладаў правамі сваіх грамадзян».
07.09.2023 / 16:36
7 верасня прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Петэр Стана пракаментаваў указ Лукашэнкі «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», які сёння ўвайшоў у дзеянне. На думку прадстаўнікоў Еўрасаюза, так беларускія ўлады хочуць прымусіць беларусаў вярнуцца на радзіму, каб прымяніць да іх рэпрэсіі.
«Еўрасаюз рашуча асуджае гэтае рашэнне, мы працягнем падтрымліваць беларускі народ у яго імкненні да дэмакратыі.
Што ж тычыцца ўказа, то, як я разумею, ён уступае ў сілу сёння. Нам трэба паглядзець, якія практычныя наступствы будуць для грамадзян Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі ЕС», — адзначыў Стана.
Чытайце таксама:
Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр
Польскі дэпутат: Абавязкова знойдзецца рашэнне, каб беларусы маглі заставацца ў Польшчы