Прадаўца кніг на Wildberries арыштавалі на 13 сутак

Органы пракуратуры разгарнулі паляванне за кнігамі, якія былі выдадзеныя пад эгідай Анатоля Тараса, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

07.09.2023 / 14:49

Пракуратура Першамайскага раёна Мінска выявіла кнігу Алега Усачова «Хто, як і навошта забіў Вільгельма Кубэ» пад рэдакцыяй Анатоля Тараса ў інтэрнэт-краме Wildberries, піша Reform.by.

Пракуратура ўстанавіла прадаўца кнігі. У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Па рашэнні суда мужчыну арыштавалі на 13 сутак.

Нядаўна пракуратура выявіла яшчэ адну кнігу Тараса ў продажы. Па патрабаванні пракуратуры выданне канфіскавалі.

Nashaniva.com