Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі яшчэ на 15 сутак

З судовай пастановы вынікае, што Міхаіл падзяліўся нейкім відэа ад інтэрнэт-рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім.

07.09.2023 / 10:06

Міхаіл Лапуноў. Фота: Моцныя навіны

Міхаіла Лапунова другі раз пакаралі арыштам на 15 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі), паведамляе «Вясна».

З судовай пастановы вынікае, што Міхаіл падзяліўся нейкім відэа ад інтэрнэт-рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім. Другі суд адбыўся 23 жніўня. Такім чынам, Міхаіл правядзе за кратамі як мінімум 30 сутак запар.

Сын Міхаіла — Мікіта — адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Чытайце таксама:

Затрымалі бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова

Да палітвязня-падлетка Мікіты Залатарова не пусцілі на спатканне маці

У Гомелі вынеслі прысуд непаўналетняму палітвязню Мікіту Залатарову за напад на супрацоўніка СІЗА

17-гадовы палітвязень з Гомеля Мікіта Залатароў заявіў, што больш не вытрымае ў адзіночцы

Nashaniva.com