Затрымалі трэнера юніёрскага «Дынама-Мінск». Ëн унук легендарнага футбаліста

Артур Мустыгін — з роду Міхаіла Мустыгіна, аднаго з найбольшых зорак у гісторыі беларускага футбола. Трэнера вінавацяць у тым, што ён выходзіў на пратэст у 2020-м.

05.09.2023 / 18:12

Артур Мустыгін. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Артуру Мустыгіну 37 гадоў. Ён з дзяцінства займаўся футболам, а першым трэнерам у яго быў дзед — вядомы футбаліст Міхаіл Мустыгін. Міхаіл Мустыгін двойчы быў найлепшым бамбардзірам чампіянату СССР і прызнаваўся адным з найлепшых футбалістаў краіны. З 1962 па 1968 гуляў у «Дынама-Мінск», а пасля працаваў трэнерам.

У 2002 і 2003-м мужчына гуляў за каманду «Лакаматыў Мінск» (СКВІЧ). У 2002-м яна была ў першай, а ў 2003-м — у найвышэйшай лізе Беларусі.

Артур у 2003 годзе скончыў школу №89 у раёне вуліцы Сярова. Пасля ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры на спецыяльнасць «футбол». Пасля заканчэння ўніверсітэта гуляў у футбол, адбегаўшы чатыры сезоны за аматарскую каманду «Усход».

Таксама амаль адразу пачаў працаваць трэнерам. Цяпер мужчына працуе юніёрскім трэнерам у «Дынама-Мінск». Мустыгін трэніруе хлопцаў 2007 года нараджэння.

Яго затрымалі за адно фота з пратэстаў. ГУБАЗіК сцвярджае, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Nashaniva.com