Механізатар у Глыбоцкім раёне загінуў, рамантуючы камбайн

Днём 30 жніўня 31-гадовы работнік сельгаспрадпрыемства прыбіраў кукурузу. Падчас працы паламаўся камбайн, пра што мужчына расказаў кіраўніку, як паведамляе Следчы камітэт.

05.09.2023 / 17:12

Дырэктар прадпрыемства, як сцвярджаецца, даў загад — чакаць у полі галоўнага інжынера. Але камбайнер вырашыў ашчадзіць час і пачаў рамантаваць тэхніку самастойна. Падчас рамонтных работ яго насмерць прыціснула жняяркай.

Чытайце таксама:

У Браславе электраманцёр атрымаў удар токам у 380 вольт і выжыў

Жыхарка Бабруйска кінула недакурак у ёмістасць з бензінам. Яна шпіталізавана з апёкамі 80 працэнтаў цела.

У Чэрыкаўскім раёне ад удару токам загінуў камбайнер

Nashaniva.com