Прэзідэнт Індыі ўпершыню выкарыстаў назву краіны на хіндзі ў запрашэннях лідарам G20
Дзяржаўнымі мовамі ў Індыі лічацца хіндзі і англійская, па-англійску краіна называецца India, а на хіндзі — Бхарат.
05.09.2023 / 15:21
Нарэндра Модзі. Фота: Manish Swarup / AP Photo
Дзяржаўнымі мовамі ў Індыі лічацца хіндзі і англійская, пры гэтым па-англійску краіна называецца India, а на хіндзі — Бхарат.
«Неабходна спыніць выкарыстоўваць слова «Індыя» і пачаць пастаянна выкарыстоўваць толькі слова «Бхарат», — заявіў лідар нацыяналістычнай групоўкі «Раштрыя сваямсевак сангх» («Саюз добраахвотных слуг Радзімы»), якая лічыцца блізкім саюзнікам кіроўнай Індыйскай народнай партыі, Махан Бхагват.
Слова «Бхарат» таксама выкарыстоўвалася ў буклеце «Бхарат — маці дэмакратыі».