«Выклікае асцярожны аптымізм». Лекі ад ВІЧ гатовыя да клінічных выпрабаванняў. Цяпер імі лечаць рак
Да канца года ў Даніі павінны пачацца клінічныя выпрабаванні прэпарату, які можа аказацца доўгачаканымі лекамі ад віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), піша Бі-бі-сі.
05.09.2023 / 15:01
Фота: Visage / Getty Images
Вынікі папярэдніх лабараторных эксперыментаў, праведзеных дзвюма камандамі аўстралійскіх навукоўцаў у супрацоўніцтве з калегамі з Даніі, выклікаюць асцярожны аптымізм.
Даследаванне аўстралійцаў пераканаўча дэманструе, што анкапрэпарат «Венетаклакс» здольны выяўляць у нашым арганізме «спячыя клеткі», пашкоджаныя смяротным вірусам, і знішчаць іх.
У наступным годзе, акрамя Даніі, выпрабаванні прэпарату пачнуцца яшчэ і ў аўстралійскім Мельбурне.
Пры гэтым першапачаткова таблеткі пад гандлёвым назвай Venclexta распрацоўваліся для барацьбы з лейкомай — агрэсіўнай формай раку крыві.
У ЗША яны былі ўхваленыя ў 2016 годзе і з таго часу, са слоў лекараў, ужо дапамаглі тысячам анкалагічных пацыентаў.
Сёння ў свеце налічваецца амаль 40 млн ВІЧ-інфікаваных.
Своечасовая дыягностыка заражэння і аператыўнае прызначэнне антырэтравіруснай тэрапіі дазваляе спыніць размнажэнне віруса — а значыць, спыняецца і разбурэнне імуннай сістэмы.
Пры рэгулярным прыёме таблетак інфікаваны нават перастае быць небяспечным для блізкіх, але сам пры гэтым не вылечваецца.
Варта перастаць штодня прымаць прапісаныя прэпараты — і хвароба вернецца.
Чытайце таксама:
У ЗША зацвердзілі наватарскія таблеткі ад пасляродавай дэпрэсіі
Bayer сцвярджае, што знайшла лекі супраць хваробы Паркінсана
Дзе ў Мінску можна здаць лекі са скончаным тэрмінам прыдатнасці