Вярхоўная Рада ўхваліла адстаўку Аляксея Рэзнікава з пасады міністра абароны
Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла адстаўку Аляксея Рэзнікава з пасады міністра абароны. За гэта прагаласавалі 327 дэпутатаў.
05.09.2023 / 14:30
Адстаўку анансаваў у нядзелю Уладзімір Зяленскі. Сам Рэзнікаў учора падаў прашэнне аб адстаўцы.
Новым міністрам абароны павінен стаць Рустам Умераў.
Чытайце таксама:
Зяленскі мяняе міністра абароны. Рэзнікава зменіць крымскі татарын