Памёр Анатоль Кляшчук

Фотамастаку Анатолю Клешчуку было 65 гадоў. Вядома, што апошнія некалькі гадоў ён меў анкалагічную хваробу. Пра ягоную смерць паведамляе «Радыё Свабода» на падставе інфармацыі ад былых калег фотамастака.

04.09.2023 / 22:32

Анатоль Кляшчук нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 годзе на Случчыне. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Быў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда».

Таксама Кляшчук быў адным з заснавальнікаў і сябрам Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, аўтарам шэрага фотаальбомаў і праектаў. 

Аўтар фотавыстаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Палацы Нацый у Жэневе і ў будынку Еўрапарламента.

Чытайце таксама:

«Як жа так, Віка, як жа так». Маладая балерына добраахвотна пайшла з жыцця

Беларуская актрыса з серыяла «Каменская» памерла ў Канах

Памёр Георгій Марчук

Nashaniva.com