Міністр прыродных рэсурсаў: Калі трэба, заходжу ў краму па хлеб у касцюме
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык у інтэрв'ю sb.by расказаў, што сам ходзіць у краму па хлеб і малако.
04.09.2023 / 15:43
Аляксандр Худык (у вышыванцы) праводзіць зарыбленне вадаёма Вялікія Арлы ў Столінскім раёне. Фота: БелТА
— Беларускія чыноўнікі зусім не адарваныя ад народа. Развею стэрэатып: і ў крамы ходзім, і хлеб з малаком купляем. Іду ўвечары з працы, жонка просіць тэрмінова нешта ўзяць — заходжу ў касцюме. Ніколі не скідаю гальштука і тым больш не здымаю значка!
«Упэўнены, усе кіраўнікі міністэрстваў так сябе паводзяць — па-простаму. Мы не палітыкі з іміджмэйкерамі. Можам узяць у рукі рыдлёўку і ўскапаць зямлю», — дадаў Аляксандр Худык.