Беларускія адвакаты, раскіданыя па свеце, павіншавалі Максіма Знака з днём народзінаў
Сёння вядомаму адвакату Максіму Знаку споўнілася 42 гады. Ужо трэці дзень народзінаў ён вымушаны адзначаць за кратамі. За сваю прафесійную дзейнасць — юрыдычную дапамогу штабу Віктара Бабарыкі — Максім Знак асуджаны ўладамі да 10 гадоў зняволення. У дзень народзінаў палітвязня калегі павіншавалі яго са святам.
04.09.2023 / 12:16
Максім Знак. Фота: «Наша Ніва»
«Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека разам з іншымі калегамі, раскіданымі сёння па свеце, віншуе Максіма Знака і выказвае сваю падтрымку. Ад усяго сэрца зычым моцы, веры ў справядлівасць і хутчэйшага вяртання дадому!
Максім Знак, наш калега і выдатны адвакат, палітычны вязень, сёння адзначае ўжо трэці свой дзень нараджэння ў няволі. Максім неправамерна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 357 частка 1, арт. 361-1 частка 1, арт. 361 частка 3 КК з агульным пакараннем 10 гадоў пазбаўлення волі», — напісалі калегі.
Адвакаты прачыталі на відэа апавяданне Максіма «Гэта Мы» з яго кнігі «Зэкамерон», якую ён напісаў у зняволенні.
Аб Максіме ўжо 207 дзён няма ніякай інфармацыі, канстатуюць калегі.
Чытайце таксама:
Яшчэ пяць адвакатаў пазбавілі ліцэнзій
Міністр юстыцыі прапанаваў, каб адвакаты, якіх прынялі ў калегію да 2017 года, давалі прысягу