Для гульца зборнай Сербіі чэмпіянат свету па баскетболе скончыўся на аперацыйным стале
Борышу Сіманічу выдалілі нырку.
04.09.2023 / 11:57
Борыша Сіманіч пасля ўдару. Фота: Fiba World Cup 2023
30 жніўня баскетбаліст зборнай Сербіі Борыша Сіманіч атрымаў удар локцем у вобласць ныркі ад форварда зборнай Паўднёвага Судана Нуні Амата.
Спачатку Федэрацыя баскетбола Сербіі паведаміла, што здароўю Сіманіча нішто не пагражае і ныркі ў парадку, нягледзячы на тое, што ў ноч на 1 верасня гульцу была зроблена экстранная аперацыя.
Цяпер стала вядома, што баскетбалісту праз наступствы траўмы ўсё ж давялося выдаліць адну з нырак, піша Postimees.
Зразумела, Борыша Сіманіч не будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету. Але самае страшнае, што цяпер пад пытаннем і яго далейшая кар'ера.
Акурат заўтра Сербія згуляе чвэрцьфінал з Літвой, якая ўчора сенсацыйна перамагла зборную ЗША, складзеную з зорак. Пачатак заўтрашняй гульні ў 11:45.
Чытайце таксама:
Латвія працягвае пісаць казку. Гэтым разам баскетбольную
Цуд у Джакарце: зборная Латвіі вырвала на апошніх хвілінах перамогу ў Іспаніі
Свёнтак вылецела з US Open. Сабаленка стане першай ракеткай свету