Ці зможаце вы запоўніць шклянку пры дапамозе запалак — галаваломка для аматараў фізікі

На гэтым тыдні прапануем вам добрую загадку ці, хутчэй, навуковы эксперымент, які вы можаце выканаць самастойна дома.

04.09.2023 / 21:42

Фота: vecteezy

Задача

Афіцыянт у кафэ любіць гуляць у гульню са сваімі наведвальнікамі, прапаноўваючы ім задачу, рашыўшы якую, яны атрымаюць 50-адсоткавую зніжку. У выпадку няўдачы афіцыянт атрымае 50 адсоткаў на чай.

Адзін наведвальнік прымае выклік — і афіцыянт дастае пустую шклянку, пачак запалак і выкарыстаны корак ад бутэлькі ды кладзе гэта ўсё перад кліентам. Потым афіцыянт ставіць перад ім неглыбокую талерку з плоскім дном, у якой наліта трохі вады.

Афіцыянт кажа: «Калі вы зможаце наліць ваду ў шклянку, не дакранаючыся і не рухаючы талерку, выкарыстоўваючы толькі тыя прадметы, якія я вам прынёс, то атрымаеце сёння 50 адсоткаў зніжкі на ежу».

Невядома, ці быў наведвальнік аматарам фізікі, ці проста аказаўся надта кемлівым чалавекам, але пасля абеду ён атрымаў сваю зніжку. Дык што ж ён зрабіў?

Падказка

Popular Mechanics раіць сабраць гэтыя матэрыялы і паспрабаваць самастойна разабрацца з праблемай. (Але будзьце асцярожныя, гуляючы з запалкамі! Лепей рабіць гэта на дварэ.)

Фота: vecteezy

Рашэнне

Каб вада патрапіла ў шклянку, трэба яе перакуліць. Потым утыркніце пару запалак у корак і пастаўце гэтую канструкцыю ў сярэдзіну талеркі з вадой. Запаліце ​​запалкі, а затым накрыйце шклянкай корак з запаленымі запалкамі. Яны будуць награваць паветра ў шклянцы, ствараючы ціск на ваду, так што частка паветра выцеча вонкі. Калі запалкі гаснуць, паветра зноў астуджаецца, ціск меншае і вада нібы ўсмоктваецца ў шклянку.

Не верыце? Паспрабуйце дома. Або паглядзіце відэа ніжэй. І калі ласка, будзьце асцярожныя з агнём.

Чытайце таксама:

Праблема падпаленага кнота — ці зможаце вы рашыць гэтую матэматычную галаваломку

Класічная лагічная загадка пра хлусню

Два чалавекі абвінавачваюць адзін аднаго ў шпіянажы. Ці зможаце вы разабрацца, хто агентура, а хто не?

Nashaniva.com