У Друскеніках гарэў санаторый «Беларусь» 

2 верасня каля 21 гадзіны на нумар дапамогі 112 паступіла паведамленне аб пажары ў санаторыі «Беларусь». Вядома, што пажар пачаўся ў пакоі на першым паверсе, піша Delfi.

03.09.2023 / 11:16

Пажарнікі вынеслі з задымленага пакоя халадзільнік. Падазраюць, што праз яго паломку і пачаўся пажар. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Пажар ліквідавалі цягам некалькіх хвілін. Пацярпелых не было.

Чытайце таксама:

МЗС Літвы: Лячыць беларусаў у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках можна па ўхваленні офіса Ціханоўскай

«Збіраў звесткі аб рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы» — у Мінску пачаўся суд над былым галоўным доктарам санаторыяў у Друскеніках і Сочы

У Друскеніках у беларусаў скралі новы BMW. Пагоня працягвалася сотні кіламетраў

Nashaniva.com