На трасе Мінск — Гомель адбылося сур'ёзнае ДТЗ з удзелам маршруткі

Абодва аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні

02.09.2023 / 15:14

Увечары 1 верасня на аўтадарозе Мінск — Гомель адбылося ДТЗ з удзелам маршруткі і легкавога аўтамабіля, піша Onliner.by

Паводле інфармацыі відавочцы, каля 19:30 недалёка ад Мінска (імаверна, прыкладна за 40 кіламетраў) сутыкнуліся Mercedes-Benz Sprinter і легкавы Volkswagen. Мяркуючы па таблічцы за шклом, Mercedes з'яўляецца маршрутным таксі. Фатаграфіі з месца здарэння пацвярджаюць, што абодва аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні

«Асаблівых падрабязнасцяў я не ведаю, проста спыніўся дапамагчы. Мабыць, маршрутка (Mercedez-Benz) заехала ў Passat, які прапускаў пешаходаў. Загінулых нібыта не было, на месцы працавала хуткая дапамога. Некаторыя людзі ляжалі альбо сядзелі на траве з невялікімі ўдарамі, хтосьці быў перабінтаваны. На лаўцы таксама ляжала дзяўчына-з ёй працавалі медыкі. Наколькі я зразумеў, больш за ўсё пацярпеў пасажыр Passat на заднім сядзенні», — паведаміў чытач.

Чытайце таксама:

Машына ўляцела ў іншую на сустрэчцы — адна жанчына загінула, чацвёра людзей у бальніцы

Даішнікі па Мінску ганяліся за бяспраўнікам на BMW. Вынік — шэсць ДТЗ і згарэлая машына

Жудаснае ДТЗ на Вінніччыне ва Украіне: загінулі 12 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей

Nashaniva.com