«Расатам» гатовы будаваць другую АЭС у Беларусі
«Расатам» плануе і далей супрацоўнічаць з Беларуссю, у тым ліку ў сферы атамнай энергетыкі, заявіў журналістам дырэктар краінавага офіса дзяржкарпарацыі ў Беларусі Станіслаў Лявіцкі, піша «Спутнік».
02.09.2023 / 15:04
«Мы, карпарацыя «Расатам», гатовыя заўсёды працягнуць руку дапамогі, але абапіраючыся на выразную патрэбу Рэспублікі Беларусь. Калі нам скажуць, што захочуць будаваць другую атамную электрастанцыю, мы, улічваючы нашы выдатныя кааперацыйныя сувязі, будзем заўсёды гатовыя, але вырашаць павінна сама Рэспубліка», — сказаў Лявіцкі.
Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што не выключае будаўніцтва другой АЭС у краіне.
У сваю чаргу ў Мінэнерга Беларусі паведамлялі, што ацэньваецца перспектыва стварэння новых атамных магутнасцяў.
Чытайце таксама:
У Беларусі скарачаюцца абʼёмы спажывання прыроднага газу, у тым ліку і праз БелАЭС