У Польшчы прааналізуюць інцыдэнт з парушэннем верталётам беларускай паветранай прасторы — польскае МЗС
Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі пракаментаваў сітуацыю з нібыта парушэннем польскім верталётам мяжы з Беларуссю.
01.09.2023 / 21:32
Павел Яблоньскі. Фота: Thierry Monasse / Getty Images
«Мы будзем аналізаваць сітуацыю, але з вельмі вялікай асцярожнасцю трэба падыходзіць да такога кшталту заяў з боку беларускіх службаў», — сказаў Яблоньскі.
Сёння Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі апублікаваў відэа, на якім польскі вайсковы верталёт нібыта парушыў дзяржаўную мяжу.
Чытайце таксама:
Польскае войска перакінула свае верталёты бліжэй да беларускай мяжы
Беларускія вайсковыя верталёты заляцелі ўглыб тэрыторыі Польшчы на 2 км, ішлі на нізкай вышыні