У адным з мінскіх тэатраў працуе акцёр з Камеруна

Са снежня 2022 года ў трупе мінскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага служыць акцёр родам з Камеруна — Ташуола Гуаема Блез Пінадэль. Наяўнасць такога акцёра ў спісах супрацоўнікаў установы нечакана для сябе заўважыў журналіст Дзяніс Марціновіч, праглядаючы сайты тэатраў. 

01.09.2023 / 18:23

Дадатковай інфармацыі пра акцёра з Афрыкі здабыць пакуль не ўдалося, акрамя таго, што ён 1988 года нараджэння. У тэатры камерунец пакуль што адыграў толькі тры эпізадычныя ролі. 

Чытайце таксама:

Змяняецца схема фінансавання дзяржаўных тэатраў

Купалаўскі тэатр павінен ставіць больш «патрыятычных» спектакляў — Мінкульт

Былая актрыса Купалаўскага тэатра вядзе ўрокі пілатэсу

Nashaniva.com