У Мінску на выхадныя перакрыюць частку праспекта Пераможцаў

У першыя выхадныя верасня ў Мінску будзе перакрытая частка праспекта Пераможцаў. Звязана гэта з заменай асфальтабетоннага пакрыцця, папярэдзілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

01.09.2023 / 16:15

З 22:00 пятніцы, 1 верасня, да 22:00 суботы, 2 верасня, абмяжуюць рух усіх відаў транспарту, за выключэннем грамадскага, па з'ездах-заездах няцотнага боку развязкі праспекта Пераможцаў на ўчастку ад мяжы Мінска да вуліцы Ратамскай, а таксама па левай крайняй паласе на ўчастку ад вуліцы Ратамскай да завулка Веснінка.

З 22:00 суботы, 2 верасня, да 22:00 нядзелі, 3 верасня, рух на гэтым участку будзе закрыты для ўсіх відаў транспарту. У ДАІ ўдакладнілі, што закрытыя ўчасткі можна аб'ехаць па вуліцах Ціміразева і Ратамскай.

Акрамя таго, аўтамабілістаў просяць з разуменнем паставіцца да рамонтных работ і, каб пазбегнуць затораў, загадзя выбіраць маршрут.

Чытайце таксама:

У Мінску паставяць гіганцкі помнік Аляксандру Неўскаму. Стала вядома дзе

Рэдкая прапанова. У «тых самых» Драздах на продаж выставілі катэдж. Вось як ён выглядае

На пешаходным бульвары ў Дзяржынску зрабілі «вышыванку» ФОТА

Nashaniva.com