Ідэолаг з Жодзіна быў пахаваны практычна адразу пасля смерці, а на целе былі сляды збіцця — Motolkohelp

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання 30 жніўня намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага завода цяжкіх штамповак (КЗТШ) Яўгена Іванова. Пасля затрымання 34-гадовы мужчына памёр.

01.09.2023 / 15:20

Паводле ўдакладненых звестак, Яўгена Іванова затрымлівалі сем-восем сілавікоў, пры гэтым яго збівалі. Мужчыну кінулі ў чорны бус і павезлі ў кірунку Мінска, піша Motolkohelp.

Еўрарадыё паведаміла, што прычынай затрымання мужчыны мог быць хабар.

Паводле папярэдніх даных, у машыне ў яго спынілася сэрца — сардэчны прыступ.

Некалькі крыніц пацвердзілі, што Яўгена пахавалі літаральна на наступны дзень, што вельмі хутка. Акрамя таго, на яго целе былі бачныя шматлікія сінякі і пераломы пальцаў рук.

Чытайце таксама:

Намеснік дырэктара па ідэалогіі з Жодзіна памёр пасля затрымання — Motolkohelp

Nashaniva.com