Пад Гомелем мужчына падавіўся салам і памёр
Няшчасце здарылася яшчэ 10 ліпеня.
01.09.2023 / 14:07
Фота ілюстрацыйнае
67-гадовы вясковы жыхар у абед падавіўся салам і памёр на вачах знаёмага, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
На жаль, штогод у Гомельскай вобласці ад так званай абтурацыйнай асфіксіі, закрыцця дыхальных шляхоў іншародным целам, гіне ад двух да трох дзясяткаў чалавек, зазначае ДКСЭ.
Звычайна ў такіх выпадках закрыццё дыхальных шляхоў адбываецца буйным кавалкам ежы. У выніку трапляння іншароднага цела ў верхнія аддзелы дыхальных шляхоў узнікае рэфлекторны спазм, а таксама развіваецца інспіраторная задышка — спроба рабіць глыбокія ўдыхі, што прыводзіць да больш шчыльнага закрыцця дыхальных шляхоў і абцяжарвае магчымасць дастаць іншароднае цела навакольнымі.
Смерць найчасцей надыходзіць на працягу некалькіх хвілін, што, у сваю чаргу, практычна выключае магчымасць прадухілення смяротнага зыходу шляхам аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
Чытайце таксама:
У Талачыне медыкі захраслі ў ліфце. Адной медсястры стала блага