Даляр крыху патаннеў на першых таргах восені
Курсы расійскага рубля і кітайскага юаня выраслі.
01.09.2023 / 13:06
Фота: «Наша Ніва»
На таргах 1 верасня даляр патаннеў на 0,21 капейкі да 3,2270 беларускага рубля.
Расійскі рубель вырас на 0,51 капейкі да 3,3560 за 100 адзінак.
Кітайскі юань дадаў 1,67 капейкі і каштуе 4,4390 беларускага рубля за 100 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.