Намеснік дырэктара па ідэалогіі з Жодзіна памёр пасля затрымання — Motolkohelp
Яму было 34 гады.
01.09.2023 / 12:52
Увечары 30 жніўня пасля працы быў затрыманы намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага завода цяжкіх штамповак (КЗТШ) Яўген Іваноў, піша Motolkohelp.
Мужчыну затрымалі на прахадной завода пасля працоўнай змены, павалілі на зямлю, запіхнулі ў машыну і павезлі. На наступны дзень, раніцай 31 жніўня, з'явіліся спачуванні ад калектыву завода ў сувязі са смерцю Яўгена Іванова.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр у машыне сілавікоў.
Як паведамляе Motolkohelp, некалькі крыніц пацвердзілі, што Яўгена пахавалі літаральна на наступны дзень, што вельмі хутка. Акрамя таго, на яго целе былі бачныя шматлікія сінякі і пераломы пальцаў рук.
Яўгену Іванову было 34 гады.