«Аль-Ітыхад» узгадніў з «Ліверпулем» пераход Салаха. Форвард можа перайсці на заробак €76 млн

Кошт трансферу егіпецкага футбаліста ўзгоднены. 

01.09.2023 / 08:51

Махамед Салах. Фота: Richard Sellers / Sportsphoto / Allstar via Getty Images 

Форвард «Ліверпуля» Махамед Салах можа пакінуць англійскі клуб і перайсці ў саудаўскі «Аль-Ітыхад». Кошт трансферу егіпецкага футбаліста ўзгоднены. Сёння гулец павінен прыбыць у Саудаўскую Аравію на прыватным самалёце, піша Championat.com.

Раней паведамлялася, што «Аль-Ітыхад» прапанаваў Салаху трохгадовы кантракт з заробкам каля €76 млн.

Махамед Салах выступае за «Ліверпуль» з 2017 года. Кантрактнае пагадненне гульца з англійскім клубам разлічана да 2025 года.

У новым сезоне чэмпіянату Англіі Салах правёў за «Ліверпуль» тры матчы, забіў гол і зрабіў дзве выніковыя перадачы. Інтэрнэт-партал Transfermarkt ацэньвае кошт гульца ў €65 млн.

За «Аль-Ітыхад» ужо гуляюць Карым Бензема (экс-«Рэал»), Н'Гало Кантэ (экс-«Чэлсі»), Фабінья (экс-«Ліверпуль»).

Чытайце таксама:

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

Саудаўскі клуб купіў аднаго з найлепшых галкіпераў чэмпіянату свету

Апошні беларускі клуб вылецеў з еўракубкаў

Nashaniva.com