Сёння — Сусветны дзень рудога ката

З-за сваёй асаблівай яркай знешнасці рудыя каты сталі ўлюбёнцамі многіх сем'яў.

01.09.2023 / 07:59

Кожны год 1 верасня ў свеце адзначаюць Дзень рудых катоў. З-за сваёй асаблівай яркай знешнасці рудыя каты сталі ўлюбёнцамі многіх сем'яў.

Каты-варкоты колеру апельсіна — частыя спадарожнікі герояў кніг або фільмаў. Да таго ж афарбоўка рудых катоў найбольш распаўсюджаная ў мастацтве.

Цікавыя факты аб рудых катах

Рудыя каты і кошкі не асацыююцца ні з адной канкрэтнай пародай. Такая афарбоўка прымальная практычна для ўсіх парод. Зрэшты, паводле апісання ўзору на поўсці, усе рудыя каты і коткі — прадстаўнікі табі, ці, папросту кажучы, «паласацікі». Няма такога ката з аднатоннай поўсцю, на ёй заўсёды бачныя палоскі, піша pets.24tv.ua.

Рудыя каты маюць багатую палітру колераў: адны цёмна-рудыя, другія больш крэмавага колеру або аранжавыя. Гэта тлумачыцца спецыфічным пігментам, які называецца феамеланін. Гэта той самы пігмент, які робіць рудымі валасы ў людзей.

Такія каты досыць падобныя да людзей: у кацянят часта з'яўляюцца вяснушкі на носе, а часам і на роце.

Вядомыя рудыя каты

Фота: сайт film.com

Першае, што прыходзіць у галаву, — гэта, вядома ж, руды кот Гарфілд з аднайменнага мультфільма. Ён лянівы, ненавідзіць панядзелак, п'е каву, любіць ляжаць і змагаецца супраць сабакі-сужыцеля Адзі. Менавіта дзякуючы гэтаму персанажу рудыя каты часта атрымліваюць імя Гарфілд.

Рудыя каты ў фільмах:

Такім чынам, калі ў вас ёсць руды кот, абавязкова пачастуйце яго чым-небудзь смачненькім. А калі няма — гэта выдатная магчымасць яго завесці і атрымаць вернага і смешнага рудога сябра.

Чытайце таксама:

Жанчына выпусціла ключы ў дзірку, але ёй прыйшоў на дапамогу бадзяжны кот

Кот пабіў сусветны рэкорд па скачках праз скакалку сярод катоў

У Беларусі можна застрахаваць хатняга гадаванца. Трэніруемся на котцы

«Храпе начамі так, што мы прачынаемся». Гісторыя маладзечанскай коткі, якая чакала гаспадароў, шчасліва завяршылася

Сара Джэсіка Паркер забрала са здымачнай пляцоўкі мілае кацяня

Nashaniva.com