Былога старшыню Дзяржпагранкамітэта прызначылі на новую пасаду

Былога кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо прызначылі прадстаўніком Рады камандуючых пагранвойскамі СНД. На гэтай пасадзе ён замяніў іншага колішняга кіраўніка ДПК Беларусі Аляксандра Боечку.

31.08.2023 / 21:58

 

30 мая ўказам Лукашэнкі Лапо быў звольнены з вайсковай службы ў запас. Ягоную былую пасаду заняў былы начальнік Гродзенскай памежнай групы Канстанцін Моластаў. 

Прызначэнні былых высокіх чыноўнікаў у кіроўныя органы інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы зазвычай сведчаць пра вывядзенне іх з кадравай абоймы. На гэтыя часам гучныя паводле назвы, але малазначныя паводле рэальных уплываў пасады звычайна прызначаюць людзей, ужо непатрэбных ці непажаданых у сістэме рэальнага кіравання, гэта фактычна ганаровая ссылка.

Чытайце таксама:

Прызначаны новы начальнік Брэсцкай памежнай групы

Анатоль Лапо: генерал, які атрымаў трыццаць срэбранікаў

Памежнікі развіталіся з былым кіраўніком. Лапо падарылі шашку, лодку і, падобна, аўтамат 

Nashaniva.com